Сіла інтэрнет-слова Анджэя Пачобута

Супрацоўнікі аддзелу пацікавіліся, хто распавёў сп. Анджэю пра тое, што ў Лідзе падчас “Дажынак” заб’юць прэзідэнта. Падставай для такога пытання стаўся пост журналіста, дзе змяшчаўся сказ “Недаўна быў у Лідзе. Рэальна чуў такія байкі”.

 

Супрацоўнікі трымалі раздрукоўкі асабістых дадзеных Анджэя і ягоны партрэт фармата А4. Назваць крыніцу журналіст адмовіўся, падкрэсліўшы, што яму “не распавядалі пра тое, што “заб’юць Лукашэнку”, а пра тое, што “у Лідзе ходзяць плёткі, што падчас “Дажынак” заб’юць Лукашэнку”. Міліцыянты пагадзіліся, што ў гэтым ёсць розніца.

 

Папера з патрабаваннем правесці размову, пазначае Анджэй Пачобут, прыйшла з Менску, тэкст позвы таксама змяшчаецца ў дзённіку гродзенскага журналіста.

 

Здымак з spring96.org