10 год турмы за кіраванне аўто ў нецвярозым стане

Зараз, калі па віне нецвярозага кіроўцы гіне некалькі чалавек, магчыма прымяненне санкцый у межах 10 год пазбаўлення волі, паведамляе БЕЛТА. Па словах намесніка старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Аляксандра Федарцова, перашкодаў для прымянення да п’яных кіроўцаў больш жорсткіх мераў сёння няма. Наступствы ДТЗ у выпадках з нецвярозымі кіроўцамі часцей за ўсё больш цяжкія – калі цвярозы кіроўца у стане іх мінімізаваць, то п’яны на гэта не здольны, лічыць Аляксандр Федарцоў.

 

Зараз максімальны тэрмін, які прадугледжвае закон за такое злачынства, складае 7 год пазбаўлення волі.