Яшчэ два дамы сямейнага тыпу на Гродзеншчыне
Два катэджы будуюцца па дзяржпраграме “Дзеці Беларусі” ў Ашмянах, паведамляе БЕЛТА. Новыя дамы разлічаныя на пражыванне ў іх бацькоў і 10 дзяцей, уключаючы сіротаў і сваіх уласных. Па словах спецыялістў, навасёламі ў Ашмянах стануць пераможцы рэгіянальнага конкурсу сярод бацькоў-выхавальнікаў.
Сёння на Гродзеншчыне функцыянуе 13 дамоў сямейнага тыпу, у якіх выхоўваецца 80 сацыяльных сіротаў. Умовы для двух такіх вялікіх сем’яў арганізавалі на ўласнай жылплошчы бацькі-выхавацелі ў Дзятлаўскім раёне, яшчэ для двух – у Смаргонскім. Дзіцячы дом сямейнага тыпу знаходзіцца таксама ў двухузроўневай кватэры гродзенцаў.
Як патлумачылі ў аддзеле адукацыі, прыярытэт пры стварэнні дамоў сямейнага тыпу аддаецца поўным сем’ям, якія жадаюць выхоўваць дзяцей.
На Гродзеншчыне 1149 дзяцей выхоўваецца ў 939 апекунскіх сем’ях. Прыёмных бацькоў знайшлі 560 дзецям, каля 500 сацыяльных сіротаў выхоўваецца ў інтэрнатных установах. За 8 месяцаў гэтага году статус сіраты атрымаў 101 дзіцёнак.