Два выхады ў эфір па 30 хвілін кожнаму кандыдату

Кожны кандыдат у прэзідэнты Беларусі атрымае гадзіну эфірнага часу на Першым нацыянальным тэлеканале і столькі ж на радыё.


Пра гэта заявіла ўчора старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА. Акрамя таго, у кандыдатаў павялічыцца эфірны час за кошт магчымасцей весці тэле- і радыёдэбаты.

 

Спансаванне выбарчай кампаніі прадугледжана ў бюджэце 2010 года. На правядзенне першага тура закладзеная сума ў 27 мільярдаў, на другога – каля 11 мільярдаў беларускіх рублёў. Паводле словаў сп Ярмошынай, сродкі разлічаныя на 10 кандыдатаў у прэзідэнты. Калі спатрэбіцца больш сродкаў, то маецца рэзерв, адзначыла яна.

 

Здымак з belmy.by