На “савецкую” экскурсію ніхто не прыйшоў

Учора гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч прапаноўвалі ўсім ахвотным экскурсію, прысвечаную падзеям пачатку Другой Сусветнай вайны. Планаваліся дзве паралельныя экскурсіі па мясцінах горада, звязаных з падзеямі 1939 года. Прычым адна была вачыма польскага жаўнера, другая – савецкага вызваліцеля.

 

Чаму ніхто не зацікавіўся другой прапановай, паспрабаваў патлумачыць Андрэй Вашкевіч:

 

На наш погляд, той міф аб вызваленні Заходняй Беларусі, створаны ў пасляваенныя гады, на сёння не пацярпеў абсалютна ніякай мадэрнізацыі, пераменаў. Хутчэй ператварыўся ў ідэалагічную догму. Але нягледзячы на тое, што яго працягваюць паўтараць беларускія СМІ, ён успрымаецца як ідэалагічная канструкцыя, і таму знайсці прыхільнікаў не можа. А вось польскі міф, скажам так, выглядае больш праўдападобным і рэалістычным. Хаця мы і не лічым, што польская пазіцыя з’яўляецца адзіна правільнай у трактоўцы падзеяў 1939 году. Таму мы спадзяваліся на магчымасць паяднання ў канцы двух экскурсіяў, якія ішлі рознымі маршрутамі.

 

Па словах Андрэя Вашкевіча, падчас экскурсіі гісторыкі паспрабавалі аб’яднаць два гэтыя шляхі, каб паказаць пазіцыю з двух бакоў і неадназначнасць аднабаковай трактоўкі.

Здымкі Яна Лялевіча

alt=”экскурсія” >