Пісьменніца і спявачка са схільнасцю да задуменнасці і тэатральнасці ў Гродне

На імпрэзе “Дыназаўры ў сярэдзіне Месяца і іншыя дзіўныя гісторыі ды песні” Брыгіта Шэр распавядала і інсцэніравала гісторыі і тэксты, захопліваючы дзяцей ў свае аповеды.

 

Свята ладзілася ў юнацкім філіяле навуковай бібліятэкі імя Карскага пры падтрымцы Інстытуту імя Гётэ ў Мінску. Днём раней Брыгіта зладзіла канцэртнае чытанне для дарослых “Зведаць Сусвет”.

>

Брыгіта Шэр – нямецкамоўная пісьменніца, якая жыве паблізу Цюрыха, выдае кнігі і кампакт-дыскі для дзяцей і дарослых, выступаючы з літаратурна-музычнымі праграмамі па ўсім свеце.

 

Звяртаецца да джазу, класічнай, папулярнай, этнічнай музыкі і шансона.

 

Яе кнігі і CD для дзяцей і дарослых атрымалі шматлікія ўзнагароды, сярод якіх Швейцарская прэмія ў галіне юнацкай літаратуры, Прэмія за ўклад у культуру кантона Цэрых і Фонду Pro Helvetia, аўтарка была ўключаная ў ганаровы спіс Міжнароднага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЭСКА, намінаваная на Нямецкую прэмію ў галіне юнацкай літаратуры, брала ўдзел у чытаннях на Прэмію Інгеборг Бахман.

 

Творы Брыгіты Шэр перакладзеныя на 12 моў свету. Яна давала канцэрты ў шматлікіх краінах і брала ўдзел у многіх мультымедыйных праектах у сферы танцавальнага, тэатральнага і кінамастацтва.

 

Здымкі з gi-minsk.livejournal.com