Гродзенцы пазмагаюцца за лепшы прыз у Маскве
Гродзенскі тэатр гумару “Канкан” і тэатр эстрадных мініацюр “Кантры” выйшлі ў фінал расейскага фестывалю гумару і эстрады. Сёння ўвечары ў Маскве яны пазмагаюцца ў “Бітве за Гран-пры”. У фінал выйшлі 16 удзельнікаў, якія перамаглі ў рэгіянальных конкурсах. Журы з шэрагу расейскіх гумарыстаў ачольвае пісьменнік Аркадзь Арканаў.
У адборачных турах фестывалю у розных гарадах Расеі, Украіны, Беларусі і Азербайджана паўдзельнічала каля 1000 канкурсантаў.
Адкрыты фестываль гумару і эстрады “Масква-Транзіт-Масква” ладзіцца ў 7 раз.
Здымак з www.humorfestival.ru