Сёлета ацяпляльны сезон пачнецца трохі раней

|

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення ЖКГ Гродзенскага аблвыканкама Ігара Ласоўскага, з пачатку тыдня ў вобласці пачалі ацяпляць дзіцячыя садкі, шпіталі і паліклінікі, установы сацыяльнага забеспячэння з пастаянным пражываннем людзей. Пачынаючы ад сёння, цяпло пачнуць падаваць і ў жылыя дамы. Усе кацельныя, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемстваў ЖКГ вобласці, гатовыя да пачатку ацяпляльнага сезону.

 

Разам да ацяпляльнага сезону ў вобласці падрыхтавалі 451 кацельную. У тым ліку аднавілі 34 з іх, адну новую пабудавалі ў вёсцы Геранёны Іўеўскага раёна. Замянілі больш за 130 кіламетраў цеплавых сетак.

 

Паводле інфармацыі БЕЛТА