Стартавала “Школа маладога журналіста-14”

| Без катэгорыі

На ўдзел у праекце, які з 1997-га года ладзіцца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”, заявілася каля сарака чалавек ва ўзросце ад 15 да 28 год.

 

Усе ахвотныя паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы праходзілі суразмову, выконвалі свае першыя рэдакцыйныя заданні. 

Артыкулы некаторых навучэнцаў з новага набору ШМЖ ужо друкаваліся на старонках “Твайго стылю”.

На першым занятку ўдзельнікі праекта знаёміліся з асноўнымі накірункамі працы “Трэцяга Сектара”, з выкладчыкамі і рэдактарамі выдання “Твой стыль”, з якімі будуць працаваць наступныя 7 месяцаў.

На занятак завіталі і выпускнікі ШМЖ-13.

>

Пазнаёміцца і зынтэгравацца ўсім прысутным дапамаглі інтэрактыўныя гульні і сумесная праца ў групах.

Наперадзе ва ўдзельнікаў ШМЖ-14 штотыднёвыя заняткі па асновах журналістыкі і практыка ў рэдакцыях “Твайго стылю”.

За час існавання “Школы маладога журналіста” яе выпускнікамі сталі ўжо каля 300 чалавек.

 

Многія з іх дагэтуль актыўна працуюць у беларускіх і замежных СМІ і грамадскіх арганізацыях.

 

Фота Юліі Каляды і Юрыя Іванюка