Самы вядомы акапэльны гурт з канцэртам у Гродне

|

Выступ мінскага гурта адбудзецца ў абласной філармоніі. Нейкай канкрэтнай назвы канцэрт не мае. Музыкі паабяцалі, што будуць уласныя кампазіцыі, джазавыя хіты, эстрадныя кампазіцыі, а таксама новыя рэчы, якія Гродна не чуў.

 

“Камерата” – унікальная з’ява, якая не мае аналагаў у свеце. Своеасаблівы стыль выканання музыкаў заснаваны на спевах з выкарыстаннем мікрафоннай тэхнікі і нават электронных прыстасаванняў, высокі ўзровень вакала, а таксама самабытны канцэртны рэпертуар – ад старажытных мелодый да сучаснай музыкі. Канцэрт адбудзецца а 19 гадзіне.

 

Кошт квітка – ад 6 да 8 тысяч рублёў.

 

Здымак з camerata-by.com