Сэкс павінен быць з «перчыкам». Або з «Папрыкай»…

|

Як паведамiў дырэктар магазiна, ідэя адкрыцця да яго прыйшла спантанна. Яшчэ паўтара месяцы таму мужчына цалкам аб гэтым не думаў.

 

– Вы неяк звязаныя з першым адкрытым магазiнам інтымных тавараў у нашым горадзе?

– Не. Не звязаны. Гэта зусім розныя магазiны. Я ні разу там не быў.

 

– Інтэр’ер і асартымент стваралі па якім-небудзь вобразе і падабенстве?

– Усё рабіў сам. З нуля. Быў у падобных крамах у Англіі. Там асартымент багацей, але ў плане інтэр’еру – прасцей. У Балгарыі ўзровень такіх магазiнаў зусім нізкі.

 

– Хто з’яўляецца патэнцыйным пакупніком інтымных тавараў?

– Любы чалавек. Узрост ад 18 гадоў да бясконцасці. Асартымент крамы інтымных тавараў разлічаны, у асноўным, на пары. Менавіта ў сітуацыі поўнага даверу можна пачаць эксперыментаваць. Затым ідуць жанчыны. Мужчыны, на жаль, не частыя пакупнікі.

 

– Хто будзе працаваць у вашай краме?

– Хлопец і дзяўчына. Пакупнік зможа звярнуцца да любога з іх. Галоўнае, каб чалавек змог давяраць і адчуваў сябе камфортна, размаўляючы з прадаўцом. У магазiне будзе дзейнічаць пастаянная акцыя «нясмелы пакупнік». Гэта будзе даваць магчымасць любому чалавеку зрабіць пакупку ва ўмовах поўнай прыватнасці пры зачыненых дзвярах.

 

align=”left” >– Як менавіта будзе працаваць акцыя «нясмелы пакупнік»?

– Вы тэлефануеце нам. Кажаце, што хочаце наведаць магазін індывідуальна, і мы дамаўляемся аб сустрэчы. Зразумела, гэта будзе ў непрацоўны для крамы час. У перспектыве ў нас будуць дзейнічаць розныя акцыі і скідкі. Плануецца наладзіць супрацоўніцтва з начнымі клубамі гораду.

 

– Які дыяпазон коштаў на вашу прадукцыю?

– Кошты розныя. Сувымерныя з тымі, што дзейнічаюць у інтэрнэт-магазiнах Беларусі. Некаторыя віды тавараў нават танней на 10-20%. Напрыклад, кошт на жаночую бялізну і панчохі ў інтэрвале ад 20 да 300 тысяч беларускіх рублёў. Уся прадукцыя – замежнай вытворчасці, вядомых амерыканскіх, польскіх і расійскіх брэндаў. На жаль, у Беларусі падобных тавараў не вырабляюць. У магазiне на ўсю прадукцыю дзейнічае гарантыя, існуе і магчымасць пакупкі пад заказ.

 

«Вельмі шкада, што наша моладзь абсалютна не інфармаваная аб таварах такога роду і аб іх уплыве на сэксуальнае здароўе, – кажа дырэктар крамы. – У нашых сілах данесці да кожнага пакупніка ўсю неабходную інфармацыю. Наш магазін дае магчымасць любому гродзенцу старэйшаму за 18 гадоў пашырыць межы ў пытаннях сваёй сэксуальнай дасведчанасцi, не выязджаючы за межы роднага гораду».