Дні святога Губерта ў Гродна
Запланавана праца двух секцый – “Гародня эпохі ВКЛ: дзяржава, суд, грамадства” і Горад і яго жыхары ў ХІХ – ХХ стст.” З пералікам выступоўцаў на секцыях з тэмамі дакладаў можна пазнаёміцца на блогу Гарадзенскага “Руху за Свабоду”.
У тэме “Помнікі Гародні: лёс і перспектывы” выступіць Сяргей Харэўскі з дакладам “Сцёртыя сляды. Дзейнасць архітэктара Мікалая Чагіна ў Вільні і Горадні: досьвед і урокі”.
Падчас Дзён Губерта будуць таксама прэзентаваныя выданні 2010 года:
1.Сцяпан Стурэйка. Антропология культурного наследия. Взгляд на Беларусь (Мінск, 2010)
2. Алесь Смалянчук. Homo Historicus 2009 (Вільня, 2010)
3. Алесь Краўцэвіч. Гістарычны альманах том 15 (Гародня, 2009) і том 16 (Гародня, 2010)
З праграмай мінулых дзён Святога Губерта ў Гродна можна пазнаёміцца ў мінулай публікацыі на “Тваім Стылі”.
Дні святога Губерта – альтэрнатыўныя дні горада. Святы Губерт лічыцца заступнікам горада, ён ушаноўваецца 3 лістапада, таму на пачатку лістапада кожныя два гады адзначаюцца альтэрнатыўныя дні горада, якія ў мінулым адзначаліся як афіцыйнае свята Гродна.