Легендарныя “Цмокі” ў Гродна

|

7 снежня ў Гродна выступіць з канцэртам вядомы брытанскі рок-гурт “Smokie”.


Іхны першы альбом “Pass it around” выйшоў у 1975 годзе, а праз год – “Midnigt cafe”, які дазволіў ім выйсці на рынак ЗША. У другой палове 70-х яны атрымалі тытулы лепшага спевака, басіста, кампазітара, першага сінгла і першага сольнага альбома, а таксама тытул лепшага гастрольнага гурта. За 40 гадоў свайго існавання гурт выдаў больш за 30 альбомаў.

 

Выступ Smokie адбудзецца ў Лядовым палацы а 19 гадзіне. Кошт квіткоў – ад 55 да 125 тысяч беларускіх рублёў.