У праблемах Саюза палякаў на Беларусі прэзідэнт вінаваціць Анжаліку Борыс

|

Як паведамляе польскі сайт http://www.polskieradio.pl, беларускі прэзідэнт падкрэсліў, што права на назву “Саюз палякаў на Беларусі” мае праўладная арганізацыя:

Калі хочаце ведаць маю думку, я катэгарычна супраць дзялення маіх палякаў, маіх грамадзян на белых, чорных, легальных і нелегальных.

Калі гэтая група будзе выконваць нормы заканадаўства – будзе зарэгістраваная. Я не хачу, каб палякі былі нейкім каталізатарам, які дэстабілізуе сітуацыю ў Беларусі. Я хачу пазбягаць гэтага”.

Прэзідэнт Беларусі папярэдзіў Палонію наконт апазіцыйнай дзейнасці.

У падзелах Саюза палякаў ён абвінаваціў Анжаліку Борыс.

Яна ж, на думку А.Лукашэнкі, вінаватая ў тым, што кіраўніцтва арганізацыі, якую яна ўзначальвала, займалася палітычнай дзейнасцю.  Пра гэта пішуць польскія “Ведамасці” .

Анжаліка Арэхва, якая сёння выконвае абавязкі старшыні непрызнаванага ўладамі “Саюза палякаў на Беларусі” пракаментавала выказванні А.Лукашэнкі такім чынам:

– “Мы вельмі хочам легалізавацца, але, па словах Лукашэнкі, гэта немагчыма.

У сярэдзіне лістапада будзе агульнае паседжанне кіраўніцтва арганізацыі, на якім будзе паднятае пытанне пра змену назвы арганізацыі, што дало б нам магчымасць рэгістрацыі.

А што тычыцца Анжалікі Борыс, то яна гордасць нашай арганізацыі, вельмі шмат зрабіла.

Калі яна ўзначальвала “Саюз палякаў на Беларусі”, ён узмацніўся, таму Борыс  і абралі на другі тэрмін”.