У праблемах Саюза палякаў на Беларусі прэзідэнт вінаваціць Анжаліку Борыс
Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрвью польскім СМІ, што заява аб рэгістрацыі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі можа быць разгледжана міністэрствам юстыцыі.
Сам прэзідэнт на рашэнне міністэрства ўплываць не збіраецца, але, на думку А.Лукашэнкі, паводле беларускага заканадаўства арганізацыя пад такой назвай зарэгістраваная быць не можа.