Букет з ружаў і хрызантэм за 50 мільёнаў
У пункце пропуску “Бераставіца” мытнікі агледзелі грузавы аўтамабіль, які перавозіў кветкі з Чэхіі ў Расію. Каб паменшыць памер мытных плацяжоў, уладальнік грузу не пазначыў у дакументах больш за 22 тысячы руж і хрызантэмаў, агульнай колькасцю на 50 мільёнаў рублёў.
Кветкі змясцілі ў адмысловыя халадзільныя камеры, іх пасля будуць прадаваць праз кветкавыя крамы.
Трывар затрымалі, па факце нелегальнай перавозкі кветак праводзіцца праверка.
Share |