Экспартаваць угнаенні “Гродна Азот” будзе “Беларуская калійная кампанія”

|

Такое рашэнне замацавана адпаведным указам прэзідэнта ад 5 лістапада. Дакумент падпісаны “у мэтах удасканалення рэгулявання экспарта мінеральных угнаенняў з улікам эканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь”.

 

Дагэтуль “Беларуская калійная кампанія” спецыялізавалася на экспарце калійных угнаенняў вытворчасці Беларуськалія і Уралкалія. У ліпені гэтага году, наведваючы “Гродна Азот”, Аляксандр Лукашэнка выказаўся прынцыпова супраць стварэння асобнай сеткі збыту, як пісаў раней tut.by.

Першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, які курыруе галіну, прапанаваў аддаць кіраванне збытам БКК. Прэзідэнт падтрымаў прапанову і дадаў, што гендырэктара “Гродна Азота” Ігара Жыліна варта ўключыць у назіральны савет БКК.

 

“Беларуская калійная кампанія” плануе пачаць рэалізацыю калійных угнаенняў “Гродна Азот” на экспарт ужо бліжэйшым часам.

 

Паводле інфармацыі tut.by і afn.by