Ураджай журавін, грыбоў і патронаў

|

Сховішча знайшоў мужчына, які падпрацоўваў зборам грыбоў і ягад і ў сезон жыў у лесе ў шалашы. Збіраючы журавіны на ўчастку паміж Гожай і Парэччам, ён знайшоў замаскаванае сховішча ўзбраення. Там знаходзіліся 2 стужкі патронаў 30 калібра і 2 запакаваныя ацынкаваныя скрыні.

 

Аператыўнікі вынайшлі, што патроны з’яўляюцца сучаснымі, такія выкарыстоўваюцца ў савецкіх частках на вучэннях. Мяркуецца, што боепрыпасы скралі людзі, якія мелі да іх доступ. Праваахоўнікі западозрылі двух ваеннаслужачых адной з воінскіх частак Гродна. Матэрыялы справы перадалі ў ваенную пракуратуру.