Ці вывезуць з Беларусі чарговы рарытэт?

|

Першы запіс у кнізе зроблены ў 1759 годзе, апошні – у 1807-м. Пачатковая стаўка для ўнікальнага лоту – 3 мільёны рублёў.

 

Шкада, калі рэгістрацыйную кнігу набудзе хтосьці з-за межаў Беларусі і мы зноў згубім чарговы рарытэт, – мяркуе навуковы супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Таццяна Казак.

 

Улетку 2008 году ў Варшаве на аукцыёне была выстаўленая гравюра Цундта 1575 года з выявай Гродна. У таргах удзельнічаў і Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, але фінальны кошт у 30 тысяч даляраў стаў для гродзенскага музея не па кішэні, і гравюра засталася ў Польшчы.

 

На аукцыён рэгістрацыйную кнігу Ішкольдзкага прыходу выставілі 13 лістапада. Таргі сканчаюцца 20 лістапада. Ахвотных набыць рарытэт пакуль не знайшлося.