Румлёўскі парк вырашылі заасфальтаваць
Пракладка асфальтавых сцежак у парку зусім не адпавядае эстэтыцы ды захаванню экасістэмы ў гэтым цудоўным кутку горада, лічыць Віталь Карнялюк, даследчык гісторыі Румлёўскага парку.
– Літаральна па-жывому, не па былых нават сцяжынках, па-жывому пракладзеная велізарная асфальтавая дарога і, па-сутнасці, пракладзена па мясцінах, дзе нават не хадзілі людзі з сабакамі, гэта жывая прарубка па тэрыторыі. Канешне, ні ў якія рамкі аховы помніка прыроды гэтыя падзеі не ўваходзяць.
>
Упершыню Румлёўскі парк, разам з сядзібай згадваецца ў ХІХ стагоддзі, як уласнасць Ляхніцкіх.
Яе фундатарам быў Ігнат Ляхніцкі, віцэ-маршалак, слынны публіцыст ды філосаф.
Пасля маёнткам валодалі Францішка Відацкая (матка Элізы Арэшкі), Васількоўскія.
Разам з прымыкаючым лесам парк ўтварае адзіную прыродную сістэму з разнастайным светам раслінаў ды жывёл.
Уяздныя прысады з сямью клёнамі, якім больш як дзвесце гадоў, не мае роўных у Беларусі, лічыць эксперт парку, прафесар Федарук з універсітэта імя Максіма Танка – паведамляе Радыё Рацыя.
Фота аўтара