Румлёўскі парк вырашылі заасфальтаваць
У Гродне поўным ходам праходзіць упарадкаванне пярліны гарадскога пейзажнага мастацтва – Румлёўскага парку. Сцягнута тэхніка і вайскоўцы, як рабочая сіла. Інтарэсы гарадскіх ўладаў у гэтай справе пакуль не супадаюць з экспертнай ацэнкай гісторыкаў і біёлагаў.