Музыкі выступяць супраць хатняга гвалту (абноўлена)

|

Па словах спецыяліста па сувязях з грамадскасцю Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі Вольгі Беларусавай, ідэя правядзеня канцэртаў супраць насілля ў тым, каб гаварыць пра сур’ёзныя праблемы на мове музыкі, паведамляе БелаПАН.

 

Гэта паспрабуюць зрабіць у Гродне гурты Relikt (Менск), The Party Static і “Твой город” (Гродна) у клубе “Парламент”, прапанаваўшы свае лепшыя хіты. Разам з музыкамі на тэму акцыі з моладдзю будуць размаўляць дыджэі. Маладым людзям раскажуць пра тое, дзе можна атрымаць прафесійную дапамогу ў выпадку, калі яны знаходзяцца ў сітуацыі дамашняга гвалту. Пачатак выступаў у 19 гадзін.

 

Канцэрты “Больш ні гуку!” з’яўляюцца бясплатнымі для гледачоў. Усе музыканты пагадзіліся далучыцца да гэтага праекта на бязвыплатнай аснове.

 

Канцэрты такога кшталту адбудуцца і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі, дзе выступяць Дзядзя Ваня, гурты The Toobes, Open Space і іншыя.

 

Таксама спектакль “Асабістая прастора” пакажа тэатр Eye па сістэме форум-тэатр 3 снежня ў залі юрыдычнага факультэта ГрДзУ імя Я. Купалы па вул. Даватара 3/1. Пачатак а 14-й.