Анджэй Пачобут: працаваў, працую і буду працаваць

|

Міністэрства замежных справаў Беларусі не дало згоды на працу журналіста ў Беларусі, піша ў сваім блогу Анджэй Пачобут. Прычына адмовы – да гэтага журналіст працаваў на “Газету Выборчу” пазбаўленым акрэдытацыі. Аднак сам Анджэй Пачобут бачыць у адмове зусім іншы падтэкст, піша Радыё Рацыя:

 

Жаданне правесці не дэмакратычныя выбары, а стварыць прыгожую карцінку – галоўная мэта беларускіх уладаў на гэтую выбарчую кампанію. Зразумела, што людзей, якія працуюць журналістамі ў Беларусі дастаткова доўга, цяжэй падмануць за чалавека, які прыехаў на некалькі дзён.

 

Акрэдытацыю не атрымаў і фотакарэспандэнт “Газеты Выборчай”. Нягледзячы на адмову ў акрэдытацыі, Анджэй Пачобут намерваецца асвятляць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі для польскага выдання і надалей.

 

Здымак з spring96.org