Расейскія журналісты прыедуць да беларуска-польскай мяжы

|

Каля 40 прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ і выданняў Саюзнай дзяржавы заўтра наведаюць пункт пропуску “Брузгі”.


У межах прэс-туру па Беларусі расейскія журналісты наведаюць таксама Гродзенскую памежную групу. Адбудуцца сустрэчы з кіраўніцтам Гродзенскага аблвыканкама, Дзяржаўнага мытнага камітэта і памежнага камітэтаў цягам 24-26 лістапада.

 

Тэма прэс-туру – рэалізацыя праектаў і праграм у сферы пагранічнай і мытнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.