У Смаргонскіх памежнікаў з’явіцца новая парода сабак

|

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, піша interfax.by.

 

Старшыня памежнага камітэта кажа, што часам з іх жартуюць, што беларускія памежнікі вырашылі вывесці новую пароду службовых сабак. Аднак праца робіцца на высокім навуковым узроўні сумесна з Віцебскай ветеэрынарнай акадэміяй і калегамі з Бельгіі і Нямеччыны, дадаў Ігар Рачкоўскі.

 

У Смаргонскім кіналагічным цэнтры стварылі поўны цыкл узнаўлення службовых сабак – ёсць яслі, школа, тэхнікум, інстытут.

 

Ігар Рачкоўскі падкрэсліў, што Кіналагічны цэнтр у Смаргоні лічыцца адным з лепшых у Еўропе. Прыкладам, прадстаўнікі службы нацыянальнай бяспекі Арменіі прайшлі ў Смаргоні курс падрыхтоўкі спецыялістаў службовых сабак. На наступны год навучаць сваіх кінолагаў у Смаргоні выявілі жаданне Эстонія, Малдова, Арменія, Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.