Вернісаж для аматараў лялечнага тэатральнага мастацтва

|

Гледачы пазнаёмяцца з гісторыяй тэатра ў афішах спектаклей, ляльках, дэкарацыях, касцюмах. Спектаклі “Сіндбад-мараход”, “Тутэйшыя”, “Кузуркіяна”, “Трагедыя аб Макбеце”, “Сон у летнюю ноч”, “Зімняя казка”, “Магічнае люстра пана Твардоўскага”, “Маленькі Мук” раскрыюць свае закулісныя таямніцы і дапамогуць паверыць у цуды лялечнага мастацтва.

 

Святочнае адкрыццё адбудзецца ў 16 гадзін у выставачнай залі па вул. Ажэшка, вернісаж будзе адкрыты да 19 снежня.

 

Непасрэдна ў самім лялечным тэатры да юбілею падрыхтаваная прэм’ера – спектакль “Пікавая дама”, першы паказ якога адбудзецца заўтра, 26 лістапада.

alt=”лялькі” >