Прадам даляры высокай якасці

Мужчын затрымалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС, паведамляе БелаПАН. У машыне затрыманыя перавозілі 150 падробных банкнот наміналам 100 амерыканскіх даляраў кожная. Як аказалася, увосень яны збылі у Беларусі 7 такіх самых купюраў. У адносінах да затрыманых, нідзе не працаўладкаваных мужчын узбудзілі крымінальную справу па арткуле “выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер”.

 

Спецыялісты адзначылі высокую якасць падробак, якія рабіліся спосабам плоскага афсетнага друку. Па іх словах, за апошнія месяцы ў Беларусі павялічыліся факты выяўлення падробных даляраў. Зараз аператыўнікі шукаюць канал паступлення фальшывак і “паплечнікаў”.