Касцёл і царква адзначаюць памяць святога Мікалая

|

Нягледзячы на камерцыйную падмену святога Мікалая Санта Клаусам, гэта гістарычная асоба.

 

Ён нарадзіўся ў 270 годзе ў горадзе Патара на тэрыторыі сучаснай Турцыі ў заможнай сям’і. Аднак усю сваю маёмасць раздаў бедным.

 

Святы Мікалай быў архіепіскапам, удзельнічаў у першым Уселенскім саборы ў Нікеі. Архіепіскап Мікалай праслыў сваёй дабрынёй і шчодрасцю. У пісанні ўзгадваецца пра выратаванне ад смерці трох несправядліва абвінавачаных чыноўнікаў, юнакоў ды маракоў.

 

Свяціцель памёр ва ўзросце 55 гадоў акружаны любоўю, павагай. Мошчы былі перавезеныя ў Італію ў горад Бары.

 

Святы Мікалай з’яўляецца патронам дзеваў, вязняў, маракоў, а таксама прымярэннем паміж Усходам і Захадам.

 

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя