Вырашэнне фінансавых праблем у цёмным завулку

З тыдзень таму каля аднаго з дамоў па праспекце Кляцкова 54-гадовая жанчына вярталася ўвечары з працаы дахаты. Ззаду яе ішоў малады чалавек, які раптам перайшоў на бег і, параўняўшыся з ёю, выхапіў сумку. Там было каля 120 тысяч рублёў, мабільны тэлефон, банкаўская картка і касметыка.

 

У тым раёне праваахоўнікі, апытаўшы відавочцаў, устанавілі, куды збег хлапец. Ён забег у адзін з пад’ездаў, а да канкрэтнай кватэры міліцыянтаў прывёў службовы сабака. Але малады чалавек сцішыўся на некалькі дзён у кватэры. Неўзабаве да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. У выніку на пытанні пра злачынства хлапец адказваў на паліграфе.

 

Разбой ён патлумачыў тым, што меў фінансавыя складанасці і тэрмінова меў патрэбу ў грошах. Хлапца зараз утрымліваюць у СІЗА, раней ён быў асуджаны за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі.

Паводле інфармацыі Гродзенскана ўпраўлення УУС