Беларусаў затрымліваюць з-за “няправільных” польскіх візаў
Як паведамляе БелТА, паводле польскага заканадаўства , выкарыстанне візы ў іншых, акрамя заяўленых, мэтах можа карацца пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў альбо вялікім грашовым штрафам і забаронай уезду на тэрыторыю Польшчы тэрмінам да 5 гадоў.
Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, беларускім грамадзянам рэкамендуецца мець пры сабе копію запрашэння альбо іншага дакумента, які можа падцвердзіць мэту паездкі.
Дакумент неабходны для прад’яўлення памежнікам і міграцыйным уладам.
Аформленую польскімі ўладамі візу можна выкарыстоўваць толькі ў мэтах, заяўленых пры яе афармленні.
Таму, напрыклад, ўладальнікі культурніцкіх візаў могуць мець праблемы, калі выбяруцца на польскія перадкалядныя распродажы.
Атрыманне ж візы з іншай мэтай магчыма толькі пасля сканчэння тэрміну дзеяння папярэдняй.