Іешыву ў Радуні адновяць ізраільскія бізнесмены

Інвеставаць у такі праект будуць ізраільскія бізнесмены, паведамляе interfax.by. Падчас сустрэчы з міністрам спорта Беларусі Алегам Качанам ізраільскія бізнесмены адзначылі, што зараз вывучаюць магчымасць інвеставання ў стварэнне цэнтра настальгічнага турызма ў вёсцы Радунь Воранаўскага раёна. Гэтае мястэчка называюць габрэйскай меккай у Беларусі, бо тут знаходзіцца іешыва Хафец Хаіма, духоўнага лідэра юдэяў Польшчы і Расіі канца 19-пач. – 20 стст.

 

Зараз там знаходзіцца Дом культуры, аднак ізраільскія бізнесмены хочуць аднавіць будынак, – падкрэсліў прэс-сакратар міністэрства спорта і турызма Беларусі Віталь Сямашка.

 

Міністр спорта заявіў, што рэалізацыя гэтага праекта надзвычай важная для развіцця турызма ў Беларусі і ніякіх праблем з яго рэалізацыяй не ўзнікне, – дадаў Віталь Сямашка.