Па слядах маманцёнка

| Без катэгорыі

Для хлопчыка магчымасць шукаць самыя розныя рэчы з’явілася яшчэ тры гады таму са стварэннем у школе намётава-перасоўнага лагеру «Следапыт». Улетку атрады навучэнцаў адпраўляюцца ў паходы і экспедыцыі. Мэта лагеру: вывучэнне гісторыі малой радзімы ў спалучэнні з аздараўленчымі мерапрыемствамі. Кіраўніком лагера з’яўляецца выкладчык фізкультуры.

 

Дзеці распавялі, што, калі ўзровень вады спаў, яны ўбачылі: з зямлі на беразе штосьці тырчыць. Першая думка была, што гэта рог каровы. Яны пачалі цягнуць і выцягнулі бівень памерам каля 120 см. Частка, якая «сядзела у зямлі была белая і адшліфаваная, а частка, якая апынулася на паветры, пацямнела. Бівень заўважыў пад пластом зямлі вучань 9-га класу Аляксандр Сялецкі. Эксперты Краязнаўчага музею Гродна зрабілі выснову, што гэты бівень належыў маманцёнку.

>

Сёлета, калі вада сышла, у тым жа раёне школьнікі працягвалі пошукі, абследавалі бераг, але нічога падобнага не знайшлі. Усе знаходкі хлопцы здаюць у школьны краязнаўчы музей, які працуе ў Лойках ужо 20 гадоў.

 

Школьны краязнаўчы музей рыхтуецца да атрымання статусу «народны», які прысвойваецца ў тым выпадку, калі колькасць экспанатаў налічвае 600 (і болей) экзэмпляраў. Зараз у музеі робяць капітальны рамонт, ужо сабраныя ўсе патрэбныя дакументы.

 

Як паведамляе кіраўнік музею Марыя Храмлюк, спачатку ў музеі былі толькі прадметы народнага побыту. У 1995 годзе ў раёне вёскі праходзілі раскопкі з нагоды перапахавання салдат Савецкай арміі. Усе салдацкія рэчы, якія тады «паднялі» з-пад зямлі археолагі – сапёрскія рыдлёўкі, гадзіннікі, колбы – яны перадалі ў музей. Тады яго і перайменавалі ў краязнаўчы. Яшчэ з цікавых знаходак у музеі ёсць крэмневая сякера, знойдзеная два гады таму.

 

Цяпер музей зачынены на капітальны рамонт. Зараз усе экспанаты, у тым ліку бівень, знаходзяцца ў сховішчы да адкрыцця, якое адбудзецца у лютым 2011 году. Менавіта тады кожны жадаючы зможа ўбачыць гэтую знакамітую находку простага вясковага хлопчыка.

Фота http://dybowski.blog.tut.by/2007/12/28/avgustovskiy-kanal/