Мікалай Статкевіч прамаўляў да гродзенцаў з прыступкаў філармоніі
У адказ, Статкевіч заклікаў гродзенцаў сабрацца на прыступках абласной філармоніі, дзе ўчора кандыдат у прэзідэнты і прамаўляў да выбаршчыкаў.
Да гродзенцаў таксама звярнуўся Дзмітрый Вус і давераныя асобы двух іншых кандыдатаў.
Паслухаць іх сабралася каля 150 чалавек.
Тым часам улады прапанавалі для сустрэчы памяшканне ў ПТВ і нават аўтобусы, каб даставіць туды ахвотных.
Статкевіч: «Дзякуй, што прыйшлі на сустрэчу з намі, хаця яна праходзіць у некамфортнай сітуацыі, холадна.
… Нашая мэта, мая і Дзмітрыя Вуса, расказаць вам, што адбываецца з выбарчай сістэмай у нашай краіне.
Мы не збіраемся абяцаць вам працоўныя месцы, пенсіі, гэта ўсё неразумна і немагчыма — выбараў няма!
Не спадзявайцеся, вашыя галасы зноў скрадуць!
Мы павінны супраціўляцца гэтаму, мы павінны вярнуць сабе выбары!»
Давераная асоба Яраслава Раманчука Юры Істомін:
«У нас няма свабодных выбараў, нашыя галасы на ўчастках не будуць лічыць, і таму мы павінны адстойваць нашае права на падлік галасоў, на свабодныя сумленныя выбары на плошчы 19 снежня.
І я вас заклікаю таксама прыходзіць на Плошчу і адстойваць права выбару і адстойваць нашую памяць аб тых людзях, якія загінулі за Беларусь».
Паводле http://www.svaboda.org/