Аляксандра Лукашэнку абралі на чацвёрты тэрмін

Паводле агучаных ЦВК папярэдніх вынікаў галасавання, за яго прагаласавалі 5 млн. 122 тыс. выбарцаў.

 

Рыгор Кастусёў набраў 1,97% галасоў выбаршчыкаў, Аляксей Міхалевіч – 1,2%, Уладзімер Някляеў – 1,77%, Яраслаў Раманчук – 1,97%, Віталь Рымашэўскі – 1,1%, Андрэй Саннікаў – 2, 56%, Мікалай Статкевіч – 1,04%, Віктар Цярэшчанка – 1,08%, Дзмітры Вус – 0,48%. Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў.

 

Па словах Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66% супраць 92,7% у 2006 годзе. У Лукашэнкі ў 2006 годзе было 83% галасоў.

 

Старшыня ЦВК паведаміла, што апрацавана амаль 100% бюлетэняў, апроч тых, якія павінны прыйсці з-за мяжы Беларусі.

 

Дадзеныя экзіт-полаў, праведзеных афіцыйнымі і незалежнымі кампаніямі, істотна розняцца ў лічбах. Паводле апытання “Белсат” Аляксандр Лукашэнка набраў 30,5% галасоў. Праведзеныя апытанні расійскай сацыялагічнай службы INSIDE падаюць лічбу ў 37,8%. Афіцыйныя сацыялагічны кампаніі падаюць наступныя звесткі – “Экаом”, які скончыў экзіт-пол датэрмінова, перадаў, што за Аляксандра Лукашэнку аддалі 72,03% галасоў, вынікі апытання кампаніі TNS-Україна – 72% за Лукашэнку. Колькі набралі паводле дадзеных экзіт-полаў астатнія кандыдаты ў прэзідэнты, можна паглядзець на “Нашай Ніве”.

 

Здымак з www.nv-online.info/by