На адну выставачную залу ў Гародні стане больш
Ідэя стварыць своеасаблівую выставачную залу ўзнікла ў яго ўжо даўно. Залу, дзе госці змогуць убачыць не толькі працы гарадзенскіх мастакоў, але і пазнаёміцца з пабытовым жыццём Гародні пачатку 20 стагоддзя, апынуцца ў атмасферы мінулых часоў.
Збіраць рэчы побыту гарадзенцаў пачаў яшчэ бацька Януша Паруліса, сын працягнуў сямейную традыцыю. Цяпер у яго калекцыі больш за тысячу экспанатаў.
Інтэрв’ю са збіральнікам Янушам Парулісам – Ганкі Урбановіч на радыё “Твой Стыль”.