400 літраў спірту для… уласнага выкарыстання

|

Аператыўнікі Лідскага памежнага атрада затрымалі аўтамабіль «Мерсэдэс», у якім знаходзілася больш за 80 пластыкавых 5-літровых бутляў з кантрафактным спіртам на суму каля Br6,5 млн.


Падчас праверки высвятлілася, што лидчанин і яго напарніца везлі тавар са Смаленска ў Беларусь і мели намер выкарыстаць яго… у асабістых мэтах. Такая колькасць алкаголю ў «асабістых мэтах» выклікала здзіўленне. У выніку, спірт канфискаваны, а па факце пазапраўнай перавозкі спіртазмяшчальнай вадкасці ў дачыненні затрыманых пачата дасудовая адміністрацыйная справа. Ім пагражае штраф да 50 базавых велічынь. Затрыманне адбывалася сумесна з супрацоўнікамі ГУБАЗ і ІМНЗ Лідскага раёна.

ТС па инф. прэс-службы памежнага атрада г. Ліды

Фота www.8313.ru