Гродзенскія цыгарэты падаражэлі

|

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі, гэта прадугледжана пастановай ведамства № 3 ад 10 студзеня 2011 года, што набыла моц ад 15 студзеня.

 

Такое рашэнне прынята “ў мэтах кампенсацыі росту акцызу на тытунёвую прадукцыю”, пракаментавалі ў міністэрстве.

 

Яшчэ адной прычынай  з’яўляецца неабходнасць выканаць дзяржпраграму па пераадоленні п’янства і алкагалізму, якая прадугледжвае павышэнне ускоснага падатку на тытунёвыя вырабы.

 

Кошты на гродзенскі тытунь ад 15 студзеня можна паглядзець тут.

 

Нагадаем, з 12 студзеня гэтага году на 5% павышаныя рознічныя кошты на гарэлку, мінімальныя адпускныя кошты на алкагольную прадукцыю моцнасцю вышэй за 28%, адпускныя кошты на спірт этылавы з харчовай сыравіны.