Новыя маршруты ў горадзе-музеі

|

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма Гродзенскага гарвыканкама Уладзімір Чыгірынаў. Акрамя таго, плануецца прамаркіраваць каля 10 км турыстычных маршрутаў, каб турыст, атрымаўшы карту-схему ў гарадскім турыстычна-інфармацыйным цэнтры, змог самастойна прайсці маршрут і пазнаёміцца з гістарычнымі аб’ектамі.

Зараз, па словах Уладзіміра Чыгірынава, экскурсіі праводзяцца па 20 маршрутах. Найбольш папулярныя з іх – “Вандроўка па старых плошчах Гродна”, “Культурны цэнтр Прынямоння”, “Гродна – горад храмаў”, “Гродна – горад замкаў”, “Горад мемарыяльны”. На сёння ў Гродна дзейнічае 37 турыстычных фірм.

Паводле БЕЛТА

На здымку: Гродна, раён Новага свету. Здымак Яна Лялевіча