Чуткі пра бадзялага каня аказаліся…чуткамі
Карэспандэнтка “Твайго Стылю” вырашыла на месцы разабрацца з сітуацыяй.
Невялікае расследаванне выявіла, што на самой справе ў каня ёсць гаспадар (Вальдэмар Вацлававіч) ды дах над галавой.
Жывелу даглядаюць і кормяць, выпускаюць гуляць.
У час такіх прагулак конь блукае вакол возера ды часам перабірае смецце у баках, так добра ўладкаванае тут гарадзенскай спецаўтагаспадаркай.
На здымку: той самы “бадзялы” конь…
Фота http://afinawater.livejournal.com