Вясна, жанчыны і Бах
Імпрэза прысвечана вясноваму абуджэнню і будзе складацца з некалькіх частак. Супрацоўнікі музея распавядуць пра гісторыю паштовак, кішэнных гадзіннікаў, кветкі і жанчын. Усе выступы будуць дапаўняцца дэманстрацыяй экспанатаў.
Музычнае афармленне імпрэзы з класічных твораў будуць ствараць навучэнцы Гродзенскага музычнага вучылішча. Таксама плануецца выступ гродзенскіх паэтаў.
Пачатак вечарыны а 16 гадзіне. Кошт уваходнага квітка 1100 рублёў.
Здымак Яны Марчук