У Гродна прыехаў кіраўнік Польскай мытнай службы

9 і 10 лютага старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі разам з начальнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юрам Сенько прымаюць кіраўніка Мытнай службы, намесніка міністраў фінансаў Польшчы Яцэка Капіцу.

 

Прадстаўнікі мытных службаў наведаюць пункт пропуску “Брузгі” і Гродзенскую рэгіянальную мытню, дзе падчас працоўнай сустрэчы абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва – пытанне правядзення перыядычных зверак дадзеных пра перамяшчэнне тавараў праз сумесны участак мяжы, а таксама падпісанне Сістэмы папярэдняга апавяшчэння пра ўзнікненне надзвычайных сітуацыяў на сухапутным участку польска-беларускай мяжы.

 

Здымак з podatki.gazetaprawna.pl