Сусветныя кінапрэм’еры гродзенцы ўбачаць першымі?
Дырэктар Гродзенскага абласнога кінавідэапракату Іван Калбаска паабяцаў, што сёлета многія фільмы-навінкі будуць выходзіць на экраны гродзенскіх кінатэатраў яшчэ напярэдадні сусветных прэм’ер.
У хуткім часе мы ўбачым:
“Чырвоны Каптурык”, ЗША, сакавік.
Валеры давядзецца вызначыць пярэваратня ў сваёй роднай вёсачцы. Тым часам, закаханую ў мясцовага дрывасека Пітэра дзяўчыну маці хоча аддаць за заможнага каваля Генры. ..
“Фарсаж-5”, ЗША, красавік.
Былы паліцэйскі захапіўся жыццём па-за законам. Паліцыя ідзе па следзе.
“Піраты Карыбскага мора: На дзіўных берагах”, ЗША, май.
У новай гісторыі капітану Джэку Вераб’ю давядзецца сутыкнуцца з жанчынай з мінулага Анжалікай.
“Трансформеры-3”, ЗША, чэрвень.
Дзеянні заключнай часткі трылогіі гэтым разам ахопліваюць не толькі Зямлю, але і Луну, якая хавае шмат таямніцаў.
“Высоцкі. Дзякуй, што жывы”, Расія, ліпень.
Дзеянні фільма разгортвацца ў 1979 годзе, калі на адным з канцэртаў Высоцкаму становіцца кепска. Ён перажывае клінічную смерць.
“Гары Потэр і Дары смерці: частка 2”, ЗША, ліпень.
Кульмінацыя сагі і апошняя бітва з Волан-дэ-Мортам.
“Кот у ботах”, ЗША, кастрычнік.
Кот у ботах аб’ядноўваецца з разумным Шалтай-Балтаем і Кіцці, каб скрасці знакамітую Гусь, што нясе залатыя яйкі.
“Шэрлак Холмс-2”, ЗША, снежань.
Холмс і доктар Ватсан аб’ядноўваюць сілы, каб перамагчы самага жорсткага супраціўніка прафесара Марыярці.
Паводле http://grodnonews.by
На фота: Афіша фільма “Чырвоны Каптурык”, прэмьера якога ў Гродне адбудзецца ў сакавіку.
Фота з сайта http://kinozm.com/