Вада ў Нёмане завагалася

З некаторых рэчак – Нёмана каля вёскі Беліца, Свіслачы каля Сухой Даліны вада выйшла ў пойму. Але падтапленняў пакуль не назіраецца, паведамляе БЕЛТА.

 

На ўсіх рэках Гродзеншчыны пасля апошняй адлігі з’явіліся шугаход (маса снегу з ільдом) і забярэгі (палосы ільду, якія змерзліся з берагамі рэк). У той жа час на Нёмане і рэчцы Нарэф (у Мастах і каля вёскі Нямержа) захоўваецца лёдастаў з палонкамі.

 

За ўзроўнем вады ў рэках Гродзеншчыны назіраюць супрацоўнікі 10 гідралагічных пастоў, якія перадаюць інфармацыю двойчы на дзень.

 

Здымак з  bymedia.net