Міжнародны семінар па відэа-журналістыцы

| Без катэгорыі

Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі з Азербайджана, Беларусі, Арменіі, Грузіі, Казахстану, Малдовы, Расіі, Таджыкістану, Туркменістану, Узбекістану, Украіны.

Удзельнікі семінару атрымаюць навыкі здымкаў рэпартажаў, мантажу відэа-матэрыялаў для таго, каб удзельнічаць у стварэнні міжнароднай моладзевай праграмы. Па сканчэнні семінару ўдзельнікі працягнуць працаваць у сваіх краінах, робяць ды размяшчаюць свае сюжэты на Інтэрнэт-партале ЮНІСЭФ.

Мова семінару – руская і ангельская.

Удзельнікі будуць рабіць відэасюжэты па-руску з ангельскімі субтытрамі. ЮНІСЭФ пакрывае ўсе выдаткі ўдзельнікаў.

Для падачы заяўкі кандыдат мае быць ва ўзросце ад 13 да 19 год, жыць у адной з вышэй пералічаных краінаў і валодаць рускай мовай. Досвед правядзення здымкаў ёсць пажаданай, але не абавязковай умовай удзелу. Больш важна, каб было багата цікавых ідэй і гісторый, якімі вы б хацелі падзяліцца з іншымі. Калі кандыдат на ўдзел ёсць валянцёрам грамадскай альбо студэнцкай арганізацыі, гэта неабходна адзначыць у лісце. Для ўдзелу неабходна даслаць рэзюмэ на ангельскай альбо рускай мове і кароткі ліст да арганізатараў з якога мусіць быць зразумела, чаму Вы – найлепшы кандыдат для ўдзелу ў праекце. Электронны адрас для заявак: cschuepp@unicef.org .

Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.

Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заявак.

Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны