Прэзідэнт Польшчы зрабіў заяву ў Кузніцы
Браніслаў Камароўскі падкрэсліў салідарнасць Польшчы з прадэмакратычнымі беларускімі сіламі, узгадаў пра рэпрэсіі ў дачыненні апазіцыянераў, у тым ліку карэспандэнта польскага СМІ “Gazeta Wyborcza” Андрэя Пачобута.
На сустрэчы з прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання прэзідэнт са шкадаваннем адзначыў нежаданне беларускіх уладаў пашыраць памежныя кантакты і далучацца да сістэмы малога памежнага руху, якая дазволіла б, у прыватнасці, жыхарам Гродзеншчыны перасякаць мяжу без віз.
Прэзідэнт адзначыў, што ўсходняя мяжа Польшчы з Беларуссю –адзіная, дзе малы памежны рух не працуе, і заявіў, што, пры адсутнасці магчымасцяў супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі, Польшча будзе падтрымліваць сувязь наўпрост з беларускімі грамадзянамі.
Пагадненне аб мясцовым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю было падпісана яшчэ ў чэрвені , але да гэтай пары не пачало дзейнічаць.
Паводле http://charter97.org