Несапраўдны сапраўдны пашпарт

|

Кніжны блок быў выкананы на паперы, якая ўвогуле не выкарыстоўваецца для вырабу дакументаў. Пашпарт не свяціўся ў ультрафіялетавых промнях, на ім  адсутнічалі вадзяныя знакі.

Да таго ж, замест сучасных тэхналогій прашыўкі дакументаў, пашпарт замежніка быў зшыты белай ніткай.

На здзіўленне памежнікаў, консульства Коста-Рыкі ў Нью-Ёрку падцвердзіла, што дакумент сапраўдны і выдадзены на законных падставах.

Праз суткі пасля затрымання грамадзянін Коста-Рыкі змог перакрочыць беларускую мяжу.

Ён сам паведаміў, што ў падобныя сітуацыі трапляў неаднаразова і паабяцаў па сканчэнні гастроляў змяніць дакумент.

 

Паводле http://www.belta.by