Эпідэмія грыпу ў Гродна пайшла на спад

|

Колькасць зваротаў у паліклінікі хворых на грып і ВРВІ за мінулы тыдзень скарацілася ў Гродна на 9,2%, у Лідзе – на 30,3%.


Аднак эпідэмія пакуль працягваецца і адпавядае сярэдняй ступені інтэнсіўнасці эпідэміялагічнага працэсу.

Паводле звестак Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у 37,7% выпадкаў насельнікі вобласці хварэюць на грып А/Н1N1, 15,1%  – на парагрып, у 7,5% выпадкаў – вірусы грыпу В.

Зараз на Гродзеншчыне хварэюць у большасці дарослыя: у Гродна – 50,8% ( тыдзень таму – 41,4% ад агульнай колькасці хворых), у Лідзе – 57,4% .

Хаця колькасць захварэўшых на грып дзяцей змяншаецца, у 7 школах вобласці навучальны працэс пакуль спынены.

Больш за ўсё на час эпідэміі зачынена школ на Віцебшчыне – 53. Не  працуюць 4 школы ў Брэсцкай вобласці, 13 – у Гомельскай, 10- у Мінскай і 12 – у Магілёўскай.

Фота з сайта http://webcommunity.ru