Гродзенскія памежнікі сядуць на коней
Акрамя Гродзеншчыны, конныя патрулі ў якасці двухгадовага эксперымента з’явяцца і на заставе Полацкага памежнага атрада. На гэтых памежных тэрыторыях знаходзяцца вядомыя шматлікія гістарычныя і экалагічныя аб’екты, як напрыклад, Аўгустоўскі канал.
На такой мясцовасці не заўсёды мэтаскіравана выкарыстоўваць тэхніку, бо мусіць рабіцца акцэнт на захаванне экаасяродку гэтых тэрыторыяў. Таму, лічаць у памежным камітэце, служба на конях арганічна ўпішацца ў сістэму прыродаахоўных мерапрыемстваў.
Зараз адбіраюць і навучаюць вайскоўцаў, якія хутка пачнуць патруляваць на конях. У першую чаргу разлічваюць на тых супрацоўнікаў, якія маюць конную падрыхтоўку ці досьвед ездзіць конна.
Уласную кавалерыю мае, напрыклад, Памежная служба ФСБ Расеі.
Як прыжывуцца коні на сучаснай беларускай мяжы, пакажа час і практыка. Падчас эксперымента будуць улічвацца і эканамічная мэтазгоднасць, і канкрэтныя вынікі прымянення конных патруляў у ахове мяжы, і водгукі саміх вайскоўцаў.
Гродзенскія памежнікі ахоўваюць мяжу самымі рознымі спосабамі – ад канца 2009 году памежнікі пачалі патруляваць мяжу на верталёце, на воднай мяжы па Нёмане нясуць службу 4 кацеры “Шквал”.