Жанчыны мастака Грыневіча без фоташопу і гламуру

|

«Чаму зараз ня модна быць непаўторным, своеасаблівым?» — на гэта пытаньне спрабуе адказаць мастак праз выставу “Жаночы кантэкст”.

alt=”выстава Грыневіча” >

У прэзентаваных творах Грыневіч адлюстроўвае іншы свет — свет глянцу і гламуру. Але робіць гэта нібыта хірург, адчыняючы для гледача «гламур без фаташопу». Нібы мастак адкрывае за каляровай паперкай рассаднік смяротнай хваробы: адсутнасці індывідуальнасці, жыццё з навязанымі прынцыпамі і ідэаламі.

Грыневіч не абмежаваны толькі жывапісам і працуе ў галіне манументальнага мастацтва, вітражу, роспісу. У ягоных працах змешваюцца розныя накірункі, стылі і нават віды творчасці. Сам майстар бачыць сябе на памежжы традыцыйнага і сучаснага мастацтва. Яго цікавяць аптычныя эфэкты, дынаміка, але больш за ўсё – колеры. Сяргей Грыневіч актыўна ўдзельнічае ў беларускіх і міжнародных праектах, дзе прадстаўляе Беларусь і родную Гродзеншчыну. Працы Сяргея бралі ўдзел у выставах у Польшчы, Гішпаніі, Украіне, Расеі, Літве, Францыі, Швэйцарыі. Карціны майстра захоўваюцца ў шматлікіх прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжою.

Здымкі і тэкст generation.by