Пасядзіце з месяц, яшчэ не «накапалі»

|

Як паведаміў праваабаронца А.Волчак: «Гэта стандартная працэдура. Следства не спраўляецца са сваімі дзеяннямі, і патрабуе дадатковага часу, каб нешта «накапаць» у дачыненні да падазроных… Усе чакаюць, калі прыедзе следчы, а следчы знаходзіцца ў Гродна».

Ю.Лявонаў, М.Аўтуховіч і У.Асіпенка былі затрыманы 8 лютага. Санкцыю на затрыманне і вобыск у іх кватэрах даў пракурор Гродзенскай вобласці. 18 лютага ўсім тром было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Незалежныя праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі судзімыя і прызнаны «Міжнароднай амністыяй» вязнямі сумлення.

Паводле інф. БелаПАН

Фота www.ciwr.org